З 30 сакавіка ў Беларусі зноў падаражэе аўтамабільнае паліва. Рознічныя цэны на АЗС павялічацца на 1 капейку (0,75%). Гэта пятае падаражанне ў гэтым годзе, і трэцяе ў сакавіку.

Як паведамілі ў прэс-службе «Белнафтахіма», з 30 сакавіка кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубель 25 капеек, АІ-95-К5-Еўра — 1 рубель 33 капейкі, АІ-98-К5-Еўра — 1 рубель 54 капейкі, ДТ — 1 рубель 36 капеек.

Апошні раз цана на паліва мянялася 24 сакавіка: бензін і дызпаліва тады падаражэлі на 1 капейку.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна