AFP

AFP

Паліцэйскія сабакі ў Мадрыдзе павінны атрымліваць у дастатковай колькасці кандыцыянаванне і музычную тэрапію для паляпшэння самаадчування, паведамляе Бі-бі-сі.

Мясцовая паліцыя ўжо ўстанавіла спецыялізаваную сістэму, якая забяспечвае музычную тэрапію іх сабакам. Праваахоўнікі спадзяюцца, што гэтая інавацыя знізіць стрэс, які адчуваюць службовыя сабакі.

Тэхніка прадугледжвае, што некалькі раз у дзень сабакі павінны слухаць класічную музыку, якую называюць «эфект Моцарта».

У паліцыі Мадрыда ў розных падраздзяленнях служыць 22 сабакі. Яны спецыялізуюцца на выяўленні наркотыкаў і выбухоўкі, таксама ўдзельнічаюць у выратавальных аперацыях.

Мясцовыя ўлады сцвярджаюць, што сабакі перажываюць на гэтай працы вялікі стрэс, а таму такая тэрапія ім неабходная.

Для гэтага жывёлам выдзеляць спецыяльныя памяшканні.

Сяржант паліцыі Рафаэль дэ ля Гандара, адказны за гэтыя аб'екты, заявіў, што такія працэдуры будуць садзейнічаць больш эфектыўнай дзейнасці сабак.

Таксама ў памяшканнях прадугледзяць кандыцыянавання паветра, каб улетку яны не пераграваліся, а зімой не пераахалоджвацца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0