Міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін прапанаваў абмеркаваць магчымае ўвядзенне ва Украіне лацінкі побач з кірыліцай. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку і дадаў, што да такой ідэі яго заахвоціла прапанова гісторыка і журналіста з Польшчы Земавіта Шчэрэка, піша Радыё Свабода.

«Земавіт Шчэрэк спытаў, чаму б Украіне не ўвесці нароўні з кірыліцай лацінку. Наша мэта — фарміраванне ўкраінскай палітычнай нацыі, таму мы павінны працаваць на тое, што нас аб’ядноўвае, а не раз'ядноўвае. З іншага боку, чаму б не падыскутаваць?» — прапанаваў Клімкін.

На дыскусію адгукнуўся распрацоўнік украінскай лацінкі Юрко Зялёны. Ён напісаў у сябе ў фэйсбуку, што «кірыліца — залог культурнага адставання Украіны і яе уразлівасці».

«Сёння лацінка — гэта лепш за любую памежную паласу і нават сцяны ў 10 метраў» — такое крэда ён вынес у загаловак сваёй старонкі.

Былы намеснік міністра замежных справаў Украіны Данііл Лубкіўскі адрэагаваў на словы Клімкіна рэзка і абвінаваціў цяперашняга шэфа ўкраінскай дыпламатыі ў тым, што ён «прапануе бессэнсоўныя тэмы» замест таго, каб займацца сваёй працай. А робіць ён гэта, на думку Лубкіўскага, таму, што ён «павярхоўна разумее» Украіну і ставіцца да яе, як да нейкага «праекта», не ведаючы пра яе глыбінную культуру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0