Reuters.com
У паўфінале прэстыжнага тэніснага турніру ў Маямі Вікторыя Азаранка прайграла амерыканцы Слоан Стывенс.
Першы сэт беларуска выйграла 6:3, у другім вяла 2:0, але потым Стывенс пераламала гульню і ўзяла шэсць запар геймаў — 2:6, у трэцім беларуска саступіла 1:6.
Нагадаем, што Вікторыя не выступала на тэнісных турнірах з ліпеня 2016 па люты 2017-га з-за судовых праблем з сынам. Тым не менш, яна вяртаецца ў топ-100 (цяпер на 186-м месцы).





