13 кастрычніка, ў другой палове дня, падраздзяленні расійскай авіяцыі, якія бяруць удзел у комплексных аператыўных вучэннях Узброеных сіл Беларусі «Восень‑2008», перабазіраваліся на тры беларускія ваенныя аэрадромы. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў Галоўным штабе ВПС і войскаў СПА Беларусі.
Штурмавікі Су‑25 ажыццявілі пасадку на аэрадроме 206‑й штурмавой авіябазы ў Лідзе (Гродзенская вобласць), знішчальнікі Су‑27 і МіГ‑29 — 61‑й знішчальнай авіябазы ў Баранавічах (Брэсцкая вобласць), верталёты Мі‑24 — 181‑й баявой верталётнай базы ў Пружанах (Брэсцкая вобласць).
Усяго з боку расійскай ваеннай авіяцыі ў вучэннях «Восень‑2008» будуць задзейнічаны 12 лятальных апаратаў і прыкладна 300 чалавек асабовага саставу, у тым ліку аператыўныя групы ў штабах і персанал, які абслугоўвае авіяцыйную тэхніку.
Як зазначылі ў Галоўным штабе ВПС і войскаў СПА, перабазіраванне расійскай авіяцыі прайшло без здарэнняў.
Вучэнні пройдуць на тэрыторыі Беларусі 15—21 кастрычніка.