У Гомелі з раніцы 29 сакавіка з-за аварыі без цяпла былі 84 жылыя дамы, 7 дзіцячых садкоў, 3 школы, 2 медустановы і 10 адміністрацыйных будынкаў.
Як інфармуе прэс-служба прадпрыемства «Гомельэнерга», прычынай здарэння стала вонкавая карозія трубаправода (яго дыяметр складае 500 мм) па вуліцы Яфрэмава.
Рамонтныя працы былі скончаныя а 20-й гадзіне ў чацвер і праз 15 хвілін цеплазабеспячэнне згаданых будынкаў было адноўлена.
