Юныя футбалісты тры дні таму прыехалі ў Гродна на турнір і размясціліся на базе адпачынку «Купалінка». Першыя скаргі на кепскае самаадчуванне паступілі ў ноч на 29 сакавіка. Дзяцей, а затым і трэнера хуткая дапамога даставіла ў абласную інфекцыйную бальніцу, паведамляе «Гродзенская праўда».

Як распавяла галоўны доктар інфекцыйнай бальніцы Алена Краткова, у большасці пацыентаў прыкметы кішачнай інфекцыі. У аднаго дзіцяці — рэспіраторная інфекцыя.

Бацькі, якія суправаджалі юнакоў на турнір, распавялі, што аднаму хлопчыку стала дрэнна яшчэ ў дарозе. Аднак гэта было кароткачасовае недамаганне і ў шпіталізацыі ён не адчуваў патрэбы. Ён удзельнічае ў спаборніцтвах.

Не выключана, што інфекцыя перадалася іншым дзецям.

Стан юных футбалістаў стабільны і не выклікае пытанняў у дактароў. Але яны шпіталізаваны для назірання і выяўлення дакладнага дыягназу.

— Цяпер на базе адпачынку «Купалінка» праводзіцца эпідэміялагічнае расследаванне. Спецыялісты даследуюць пробы вады, харчовых прадуктаў, абследаванне персаналу базы адпачынку, у першую чаргу работнікаў харчаблока, — распавёў намеснік галоўнага ўрача Гродзенскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Аляксандр Руфкін.