Вясной на АНТ з'явіцца новы праект — аўтарская праграма кіраўніка тэлеканала Марата Маркава ў жанры вялікага інтэрв'ю.

«Падобных салідных эксклюзіўных інтэрв'ю на беларускім тэлебачанні няшмат, да таго ж мы ставім перад сабой мэту быць у чымсьці наватарамі — таму па афармленні, падачы праграма не будзе паўтараць ужо існуючыя», — адзначыў у інтэрв'ю «Звяздзе» кіраўнік дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання АНТ Руслан Паддубскі.

Абсалютна аналагічную праграму Маркаў вёў на «Беларусь 1», калі займаў пасаду намесніка старшыні Белтэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзькі. Яна называлася «Буйным планам».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?