Дзеяслоў. № 4 (35)

Цэнтральны матэрыял прытарнаваны да дзён швэдзкай літаратуры ў Беларусі. Гэта ўспаміны пра паездку швэдзкага перакладчыка Андэрса Будэгорда і яго аўтара, Рышарда Капусьцінскага, на радзіму апошняга, у Пінск. Пераклады з швэдзкай паэзіі Дзьмітрыя Плакса. Гутарка з выдаўцамі «Карлсана-з-даху» Настасьсяй Мацяш і Алесем Яўдахам.

Зь няшвэдзкага — аповесьці Ўладзімера Някляева і Ніла Гілевіча (дарэчы, у сэрыі «Голас Паэта» выходзіць аўдыёкніга апошняга «Выбранае»). Вершы Вальжыны Морт і Леаніда Дранько-Майсюка. Крытыка на кнігі Альгерда Бахарэвіча «Праклятыя госьці сталіцы» і Артура Клінава «Малая падарожная кніга па горадзе Сонца». Традыцыйна Сяргей Шапран пра Васіля Быкава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?