Урад Нямеччыны не збіраецца ўмешвацца ў развіццё падзей вакол экс-кіраўніка ўрада Каталоніі Карлеса Пучдэмона, які быў затрыманы ў нядзелю на тэрыторыі краіны. Кабмін не будзе блакаваць імаверную высылку палітыка ў Іспанію, паведаміў у пятніцу на сваім сайце нямецкі часопіс Der Spiegel са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Напярэдадні адвакаты Пучдэмона апублікавалі заяву, у якой заклікалі афіцыйны Берлін накласці вета на магчымае рашэнне па экстрадыцыі. Такія паўнамоцтвы ва ўрада ёсць, аднак у Кабінеце міністраў яшчэ ў дзень затрыманьня прынялі рашэнне гэтага не рабіць. Дадзенае пытанне ў мінулую нядзелю абмеркавалі міністр юстыцыі Катарына Барлей, кіраўнік знешняй палітыкі Хайка Маас, а таксама кіраўнік ведамства канцлера Хэльзе Браўн.
Пучдэмон быў затрыманы ў ФРГ 25 сакавіка на шляху з Фінляндыі ў Бельгію. Да гэтага Вярхоўны суд Іспаніі прыняў рашэнне выдаць міжнародны ордэр на арышт палітыка, якому інкрымінуецца падбухторванне да бунту падчас спробаў дамагчыся незалежнасці Каталоніі.