Аляксандр Лукашэнка сёння ў час рабочай паездкі ў Дзяржынскі раён Мінскай вобласці азнаёміўся з тэхналогіяй вытворчасці чорнай ікры і асятрыны, паведамляе БелТА.

Кіраўнік дзяржавы наведаў аквакультурную гаспадарку Admiral Husso ЗАТ «ДГ-Цэнтр», дзе яму паведаміліі аб выкананні даручэнняў па арганізацыі вытворчасці ў Беларусі каштоўных парод рыб.

Геаграфія экспартных паставак у 2017 годзе ўключае Расію, Казахстан, Арменію, востраў Маўрыкій, Шры-Ланку, Славакію, Латвію, Італію, Германію.

Кіраўніку дзяржавы падрабязна распавялі аб тэхналагічных працэсах і нюансах вырошчвання рыбы і атрымання ікры, працы прадпрыемства і планах па пашырэнні вытворчасці. Аляксандр Лукашэнка таксама асабіста прадэгуставаў прадукцыю і ацаніў яе якасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0