Украінскія мабільныя аператары 30 сакавіка запусцілі сувязь чацвёртага пакалення ў найбуйнейшых гарадах.
Пра гэта гаворыцца на старонцы кампаніі lifecell ў Facebook, паведамляе «Эканамічная праўда».
Аператар заяўляе, што першым запусціў ва Украіне новы стандарт. Каб падлучыцца да яго, трэба толькі мець SIM-карту і смартфон, якія падтрымліваюць 4G/LTE.
Карта пакрыцця 4G ад lifecell.
Пакуль што новы стандарт запушчаны ў 20 гарадах, у прыватнасці: Кіеве, Дняпры, Харкаве, Запарожжы, Львове, Палтаве, Сумах, Івана-Франкоўску, Чарнаўцах, Адэсе і Херсоне.
Кампанія Vodafone ў Facebook паведаміла, што Кіеў, Львоў і Харкаў ўжо з 4G.
Астатнія буйныя гарады абяцаюць падключыць ужо 30 сакавіка.