На неадпаведнасць імя па бацьку новай гераіні «Прастаквашына» і імя яе бацькі звярнулі ўвагу пасля анонса працягу серыяла.

Дырэктар кінастудыі «Саюзмультфільм» Барыс Машкоўцаў у інтэрв'ю «Говоріт Москва» заявіў:

«Гэта баг. Выпраўляць не плануем».

Ён таксама адзначыў, што ніхто з супрацоўнікаў студыі не панёс пакарання за гэтую памылку.

У кнігах Эдуарда Успенскага бацькоў Дзядзькі Фёдара завуць Рыма і Дзмітрый Свякольнікавы. У новых эпізодах у іх з'яўляецца дачка, якую мультыплікатары назвалі Верай Паўлаўнай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0