У дзеяннях выконваючага абавязкі дырэктара агракамбіната «Усход» Віктара Рабцава адсутнічае склад злачынства, прадугледжанага арт. 339/1 КК «Жорсткае абыходжанне з жывёлай», распавялі Tut.by у абласным упраўленні Следчага камітэта. Зоаабаронцы з гэтым не згодны — і працягваюць збіраць подпісы пад петыцыяй за зняцце Рабцава з пасады. Яе збіраюцца адправіць кіраўніку вобласці.

Фото: СТВ

Па словах супрацоўнікаў агракамбіната «Усход», выконваючы абавязкі дырэктара агракамбіната «Усход» Віктар Рабцаў страляў з пнеўматыкі па сабаках на двух фермах днём 7 студзеня. У выніку адна з сабак пазбавілася вока. Другая куля трапіла ў шыю.

Кіраўнік не адмаўляе, што страляў, але падкрэслівае: ён адпуджваў жывёл, якія паводзілі сябе агрэсіўна, а не паліў па іх прыцэльна.

— Сабак, якія свабодна бегаюць па тэрыторыі фермы, быць не павінна — ні сваіх, ні прыблуд. Гэта парушэнне санітарных норм, за якое могуць выпісаць сур'ёзны штраф. Ды і не ў штрафе справа, а ў здароўі людзей і жывёлы. Мала таго што сабакі агрэсіўна сябе паводзяць, так яны яшчэ могуць стаць распаўсюджвальнікамі шаленства — недалёка лес, лісы, — тлумачыў ён.

Праверку па факце стральбы праводзіў Магілёўскі міжраённы аддзел Следчага камітэта.

— Судова-ветэрынарная экспертыза паказала, што нанесеныя сабакам пашкоджанні не з'яўляюцца калецтвам. У сувязі з гэтым у дзеяннях Рабцава адсутнічае склад злачынства, прадугледжанага артыкулам за жорсткае абыходжанне з жывёлай, — удакладніла афіцыйны прадстаўнік абласнога УСК Аксана Саленюк.

Па словах Віктара Рабцава, пасля таго выпадку і папярэджанняў аб тым, што сабак на тэрыторыі ферм быць не павінна, адна супрацоўніца ўсё роўна прывяла свайго сабаку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?