Маладафронтавец Зміцер Дашкевіч падчас анлайна на сваёй старонцы ў фэйсбуку выказаўся аб выніках правядзення Дня Волі ў Мінску.

«Гэта неверагодна. Такога ў Беларусі не было», — лічыць Дашкевіч.

Ён некалькімі словамі прайшоўся па заявах Андрэя Саннікава, што канцэрт ладзіла «падтанцоўка» і «ментаўскія пракладкі».

«Не трэба звяртаць увагу на зайздроснікаў, якія самі не ведалі, як і што рабіць, апроч накатанай гадамі схемы. Як сказала адна сястра па царкве: «Частка людзей успрыняла дазвол на акцыю ў цэнтры Мінска як дабраславенне, а другія — як яечню». Сумна становіцца за людзей, якія прэтэндавалі ледзьве не на месіянскую ролю».

Зміцер Дашкевіч згадаў 2006 год, калі ён быў арыштаваны за некалькі дзён да «Вялікага джынсавага фэсту», які «Хартыя» ладзіла на плошчы Бангалор.

«Тады яны гэта не лічылі загонам. Праводзілі канцэрт. Я ў СІЗА чытаў пра гэты канцэрт, дзе і мяне згадвалі. Ніякай праблемы няма», — сказаў былы палітвязень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?