Прыём дакументаў на бюджэтныя і платныя месцы ў большасці дзяржаўных ВНУ пройдзе з 12 па 17 ліпеня, а уступныя іспыты — з 18 па 24 ліпеня.

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь зацвердзіла тэрміны ўступнай кампаніі пастановай ад 15 сакавіка 2018. Яна агаворвае тэрміны прыёму дакументаў, правядзення ўступных іспытаў для атрымання вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў бюджэту і на платнай аснове, а таксама тэрміны залічэння абітурыентаў у 2018 годзе.

З 12 па 17 ліпеня — ад тых, хто паступае ва ўстановы вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту або на платнай аснове.

З 15 лістапада па 5 снежня — ад тых, хто паступае на завочную форму атрымання адукацыі ва ўстановы вышэйшай адукацыі сельскагаспадарчага профілю.

У тых, хто паступае ў ВНУ для атрымання вышэйшай адукацыі на платнай аснове і не здае ўступныя выпрабаванні, дакументы будуць прымаць так:

з 12 па 31 ліпеня — у Акадэміі МУС, Магілёўскім інстытуце МУС, Універсітэце грамадзянскай абароны МНС;

з 12 ліпеня па 2 жніўня — у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў;

з 12 ліпеня па 4 жніўня — у іншых ВНУ.

Выпускнікі профільных класаў педагагічнай накіраванасці, якія паступаюць на педагагічныя спецыяльнасці, могуць падаць дакументы з 12 па 14 ліпеня.

з 12 ліпеня па 4 жніўня — у іншых ВНУ.

Выпускнікі профільных класаў педагагічнай накіраванасці, якія паступаюць на педагагічныя спецыяльнасці, могуць падаць дакументы з 12 па 14 ліпеня.

Даты ўступных выпрабаванняў

з 18 па 21 ліпеня — у Магілёўскім інстытуце МУС, Універсітэце грамадзянскай абароны МНС,

з 18 па 26 ліпеня - у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Беларускі дзяржаўны універсітэце культуры і мастацтваў

з 18 па 24 ліпеня — у іншых ВНУ

ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю — з 18 па 25 ліпеня (вочная форма) і з 6 па 15 снежня (завочная форма).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?