Актывістка Вольга Карач распавяла у фэйсбуку, як пасля ДТЗ на зімовай трасе атрымала штраф за няправільную паркоўку.

«Завіруха, ранняя-ранняя раніца (было шэсць раніцы), заснежаная і слізкая дарога. Мы не ехалі хутка, але нейкі трактарыст ехаў на сваім трактары БЕЗ ФАР і габарытаў з вельмі павольнай хуткасцю. Я гэты чортаў трактар заўважыла толькі ў той момант, калі кіроўца спрабаваў яго аб'ехаць. Машыну панесла, пакруціла і выкінула ў гурбу на супрацьлеглым баку дарогі», — напісала ў фэйсбуку Карач.

Пасля, сцвярджае Карач, выклікалі даішнікаў, якія дапамаглі, але трактар шукаць не сталі.

«Прыехала ДАІ, паглядзела на нас у гурбе. Так, даішнікі дапамаглі нам выцягнуць машыну, прыгналі трактар, перакрылі трасу.

Яны не паехалі шукаць трактарыста, пакуль ён не адправіў каго-небудзь на той свет.

Яны нам далі штраф за… паркоўку ў неналежным месцы», — піша Вольга.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?