DNS — гэта каталог інтэрнэту. Кожнага разу, калі вы адкрываеце сайт, націскаеце на спасылку або адкрываеце мабільны дадатак, адна з першых рэчаў, якая адбываецца, — ваша прылада шукае адрас дамену. Любое даменнае імя (напрыклад, pryklad.by) выкарыстоўваецца для зручнасці звычайных карыстальнікаў і мае свой адрас (напрыклад, 123.123.123.123), які захоўваецца на DNS-серверы. Менавіта на гэтым серверы ваш браўзер пачынае шукаць адрас сайта, даменнае імя якога вы ўвялі. 

У кожнага дамена ёсць DNS-правайдар. Адным з такіх і з'яўляецца Cloudflare. На сайце кампаніі паказаны параўнальны графік, дзе адлюстраваныя паказчыкі тэсту Cloudflare, Google і OpenDNS/Umbrella. Першы выйграе з добрым адрывам. Час водгуку 1.1.1.1 складае 14 мс, што робіць яго самым хуткім DNS-серверам: паказчыкі OpenDNS і Google DNS роўныя 20 мс і 34 мс адпаведна.

Адзначаецца, што ў некаторых выпадках могуць назірацца перабоі ў працы DNS Cloudflare, аднак спецыялісты працуюць над аптымізацыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?