Савет Рэспублікі сёння на пасяджэнні даў згоду на прызначэнне Пятра Міклашэвіча старшынёй Канстытуцыйнага суда, паведамляе БелТА.

Заканадаўствам прадугледжана, што старшыня Канстытуцыйнага суда Беларусі прызначаецца прэзідэнтам са згоды Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу з ліку суддзяў Канстытуцыйнага суда тэрмінам на пяць гадоў.

Новапрызначанага кіраўніка КС сенатарам прадставіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі Валерый Міцкевіч. Акрамя таго, сябры Савета Рэспублікі далі згоду на прызначэнне суддзямі Вярхоўнага суда Ігара Калесніка, Таццяны Міколенка і Канстанціна Харытанюка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0