Фота: i2.wp.com

Фота: i2.wp.com

Пенапласт — адзін з лепшых цеплаізалятараў: лёгкі, нетаксічны для чалавека і непрыступны для бактэрый. Але галоўны яго недахоп, які прымушае навукоўцаў шукаць яму замену, палягае ў тым, што пенапласт не паддаецца натуральнаму раскладанню і забруджвае навакольнае асяроддзе.

У пошуках альтэрнатывы група даследчыкаў з Універсітэта Мэрылэнда звярнулася да праверанага матэрыялу — драўніны. Выдаліўшы з яе ўвесь лігнін і некаторыя іншыя элементы, навукоўцы атрымалі звышлёгкі гнуткі матэрыял, які назвалі Nanowood — «Нанадраўніна».

Лігнін — рэчыва жоўтага або жоўта-карычневага колеру, якое не раствараецца ў вадзе і арганічных растваральніках. Лігнін знаходзіцца ў сценках клетак і міжклетачнай прасторы і вызначае механічную трываласць ствалоў і сцёблаў раслін. У драўніне ўтрымліваецца прыблізна 30% лігніну (у драўніне іглічных пародаў — да 50%).

Даследаванні паказалі, што новы матэрыял значна апярэджвае традыцыйны пенапласт у тэстах на цеплаізаляцыйныя ўласцівасці. Акрамя таго, Nanowood ў 30 разоў лепш супрацьстаіць дэфармацыі.

Стваральнікі ўпэўненыя, што патэнцыял новага матэрыялу велізарны. Па словах Чан Лі, вядучага аўтара даследавання, выкарыстанне «нанадраўніны» дапаможа зэканоміць мільярды даляраў. У дадатак да традыцыйных абласцей прымянення пенапласту, Nanowood можа быць выкарыстаны для цеплаізаляцыі ўнутраных паверхняў труб: у адрозненне ад шклаваты, ён не выклікае алергічных рэакцый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?