vg.no
Паводле інфармацыі тэлеканалаў TV2 і NRK, васьміразовы алімпійскі чэмпіён Уле Эйнар Б'ёрндален сёння абвесціць пра завяршэнне спартыўнай кар'еры.
44-гадовы біятланіст шэсць разоў выйграваў агульны залік Кубак свету, яму належыць рэкорд па ліку перамог на Кубку свету (95-53-31). Б'ёрндален з'яўляецца самым тытулаваным біятланістам ў гісторыі Алімпійскіх гульняў (8-4-1) і чэмпіянатаў свету (20-14-11).
У мінулым сезоне Б'ёрндален не здолеў прабіцца ў склад зборнай Нарвегіі для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях-2018 і паехаў у Пхёнчхан з камандай Беларусі, каб падтрымаць жонку Дар'ю Домрачаву.
0
0
0
0
0
0