Прынятае рашэньне пра пабудову на тэрыторыі краіны могільніка для доўгатэрміновага захоўваньня радыеактыўных адкідаў.

Яго створаць у радыюсе 30 км ад будучай АЭС, паведаміў журналістам галоўны спэцыяліст сэктару ядзерных тэхналёгій упраўленьня стратэгічнага разьвіцьця Міністэрства энэргетыкі Беларусі Ўладзімір Высоцкі.

Паколькі лукашэнкаўцы схіліліся да Астравецкае пляцоўкі пад АЭС, там жа можа паўстаць і могільнік. Бывайце, чыстыя Страчанскія азёры...

Транспарціроўка радыеактыўных адкідаў да сховішчаў ажыцьцяўляецца ў бэтонных кантэйнэрах, закрытых стальнымі лістамі, з дапамогай спэцыяльных транспартных сродкаў. Захоўваюцца адкіды таксама ў жалезабэтонных адсеках. Аднак досьвед Францыі паказвае, што непасрэдна вакол месцаў сховішчаў усё адно павялічваецца колькасьць анкалягічных захворваньняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?