Напрыканцы мінулага года каманда адукацыйнага цэнтра «Крочым разам» пачала працу над праектам анлайн-адукацыі для дашкольнікаў. Ідэя праекту ў тым, каб стварыць воблачную пляцоўку, якая дапамагае атрымліваць якасную беларускамоўную адукацыю. Падрабязней пра праект можна дазнацца ў відэа.

На дадзены момант мы працуем над стварэннем метадычных матэрыялаў і збіраем каманду спецыялістаў: настаўнікаў, праграмістаў, юрыстаў, мастакоў, музыкаў.

Для таго, каб наша праца была якаснай, актуальнай і цікавай для дзетак і бацькоў, мы прапануем усім, хто зацікаўлены ў навучанні дзяцей на роднай мове і мае жаданне паўдзельнічаць ў рэалізацыі праекта анлайн-адукацыі для дашкольнікаў, узяць удзел у арганізацыйнай сустрэчы, якая адбудзецца 14 красавіка ў сядзібе ТБМ з 14:00 да 18:00.

Запіс для ўдзелу тут.

Сустрэча ў Фэйсбуку, УКантакце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0