У рэдакцыю Onliner сталі паступаць скаргі ад абанэнтаў апэратара Velcom, якія ўдзельнічаюць у ініцыяванай ім гульні «Завядзі мару!».

Па сьведчаньнях адразу некалькіх груп карыстальнікаў, часам ім трапляюцца проста неадэкватныя пытаньні. Адзін з іх гучаў так: «Самая папулярная паэма Быкава». Пры гэтым прапаноўваліся такія варыянты адказу: «Капітанская дачка» і «Сын палка». У іншым пытаньні ў карыстальнікаў хацелі даведацца, дзе звычайна нядзеля зьяўляецца працоўным днём — у Беларусі або ў Ізраілі. Сыстэма лічыла варыянт «Ізраіль» няслушным.

Сам апэратар ходам гульні і якасьцю пытаньняў да яе задаволены. «Правайдэр, забясьпечвальны кантэнт гульні і яе тэхнічную рэалізацыю, стала ў кантакце з нашай кампаніяй з мэтай мінімізацыі якіх‑небудзь памылак. Лічым, што, у цэлым, гульня праходзіць без якіх‑небудзь збояў, а яе папулярнасьць дэманструе, сярод іншага, і ступень даверу да яе», — заявілі Onliner у аддзеле карпаратыўных камунікацый апэратара.

«Хартыя‑97»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?