Брытанія лічыць «ненатуральнай» прапанову Расіі сумесна расследаваць атручванне былога палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі, заявілі прадстаўнікі брытанскай дэлегацыі ў Арганізацыі па забароне хімічнай зброі (АЗХЗ), паведамляе BBC.

Прадстаўнікі дэлегацыі пракаментавалі расійскую прапанову падчас паседжання выканаўчага камітэта АЗХЗ ў Гаазе, дзе абмяркоўваецца атручэнне Сяргея і Юліі Скрыпалей.

«Расійская прапанова аб сумесным расійска-брытанскім расследаванні інцыдэнту ў Солсберы ненатуральная. Гэта тактыка адцягнення ўвагі, і будзе яшчэ больш дэзінфармацыі з мэтай сысці ад пытанняў, на якія павінны адказаць расійскія ўлады», — гаворыцца ў заяве брытанскага прадстаўніцтва пры АЗХЗ, апублікаваным у «Твітары» дэлегацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0