Нацыянальнае антыкарупцыйнае бюро Украіны (НАБУ) пачало праверку паведамленняў аб фінансаванні выбарчай кампаніі Юліі Цімашэнка 2010 года лівійскім дыктатарам Муамарам Кадафі.

У дакуменце адзначылі, што ведамства разгледзела запыт, які тычыцца магчымага атрымання Цімашэнка 4 мільёнаў еўра ад Муамара Кадафі і іх выкарыстання для фінансавання выбарчай кампаніі на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года.

«Па выніках інфармацыйна-аналітычнага даследавання, у выпадку выяўлення прыкмет крымінальнага злачынства, аднесенага да падследнасці Нацыянальнага бюро будзе прынята рашэнне ў адпаведнасці з патрабаваннямі арт. 214 КПК Украіны», — гаворыцца ў дакуменце.

Раней СМІ паведамлялі, што рэжым былога лівійскага дыктатара Муамара Кадафі нібыта фінансаваў прэзідэнцкія кампаніі ва Украіне, Францыі і ЗША.

СМІ сцвярджалі, што ўрад Кадафі вылучыў $5 мільёнаў на кампанію кандыдата на выбарах у ЗША ў 2004 годзе. Яшчэ 4 мільёны еўра былі выдаткаваныя на кампанію Юліі Цімашэнка, якая балатавалася на выбарах ва Украіне ў 2010 годзе.

У прэс-службе партыі Цімашэнка «Бацькаўшчына» абверглі інфармацыю, апублікаваную выданнем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?