У 2017 годзе найбольшым імпарцёрам малочнай прадукцыі ў Расію стала Беларусь, якая паставіла 950,5 тыс. т. Аб гэтым паведамляецца на сайце Рассельгаснагляду, піша РБК

Па звестках ведамства, на долю Беларусі прыпадае 86% ад агульнага аб'ёму малочнай прадукцыі, пастаўленай у Расію. У Рассельгаснаглядзе адзначылі, што другім буйным пастаўшчыком з'яўляецца Казахстан, але доля яго імпарту ў Расію складае толькі 3% ад агульнага аб'ёму паставак.

Астатнія краіны, якія пастаўляюць у Расію малочную прадукцыю, займаюць толькі 11% гэтага сегменту імпарту. Так, з Новай Зеландыі прыходзіць на расійскі рынак толькі 2% вырабаў з малака

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0