Як вядома, друкаваная малая літара g (лац. «гэ», анг. «джы») мае два варыянты напісання: складаны (з «пятлёй») і спрошчаны (з адкрытым хвосцікам). Выкарыстанне таго ці іншага варыянту залежыць ад тыпу шрыфта. 

Як выявілася, пісаць варыянт з «пятлёй» не можа амаль ніхто. А большасць нават дакладна не памятае, як гэта літара выглядае. 

Даследчыкі папрасілі 38 дарослых добраахвотнікаў назваць літары, якія маюць два варыянты маленькага напісання. Толькі двое ўспомнілі пра літару g, і толькі адзін з іх змог правільна яе напісаць.

Потым навукоўцы папрасілі 16 новых валанцёраў прачытаць пра сябе тэкст, называючы услых словы, дзе ёсць літара g. Затым паддоследных папрасілі напісаць тую літару g, якую яны бачылі 14 разоў. Толькі адзін чалавек даў рады гэтаму заданню — астатнія ж напісалі варыянт без «пятлі» або заблыталіся ў лініях.

Іншым разам навукоўцы прапанавалі 25 добраахвотнікам выбраць правільны варыянт напісання літары з чатырох варыянтаў:

Толькі 28% чалавек змаглі назваць правільны варыянт (3). Гэта пацвярджае тэорыю пра тое, што падчас чытання людзі не ўглядаюцца ў літары дэталёва.

Нягледзячы на тое, што людзі, чые мовы выкарыстоўваюць лацінскі алфавіт, бачаць гэтую літару штодня, варыянт яе напісання з «пятлёй» не вывучаюць у школах, таму і напісанне яе выклікае складанасці. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?