Лукашэнка сёння прызначыў Ірыну Акуловіч генеральным дырэктарам рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Беларускае тэлеграфнае агенцтва», паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны.

Ірына Акуловіч нарадзілася ў 1974 годзе, апошнія дзевяць гадоў узначальвала магілёўскае тэлебачанне.

Раней БелТА з 2003 года ўзначальваў Дзмітрый Жук, яго 6 лютага прызначылі кіраўніком газеты «Советской Белоруссіі — Беларусь сегодня».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0