Супраць групы расіянаў і беларусаў, арыштаваных у Тайландзе за правядзенне нелегальнага «сэкс-трэнінгу», працягваюць вылучаць абвінавачванні. Пра гэта ria.ru паведаміў следчы гарадскога аддзела крымінальнай паліцыі Патаі.

Заявы прыходзяць у тым ліку супраць Анастасіі Вашукевіч (Насці Рыбкі) і Аляксандра Кірылава (Алекса Леслі).

Крыніца распавяла, што яму асабіста паступіла заява ад дзвюх расіянак аб сэксуальным дамаганні з боку аднаго з членаў арыштаванай групы. Астатнія праходзяць як саўдзельнікі.

«Не ведаю ўсіх падрабязнасцяў, іншымі заявамі займаюцца іншыя следчыя. Аднак магу сказаць, што абвінавачванні ў дачыненні да арганізатараў «сэкс-трэнінгу» яшчэ паступаюць, заяў ўжо не менш за тры, мяркуючы па тым, што кажуць мае калегі, могуць быць яшчэ <…> «, - удакладніў ён.

Адвакату Сатхапхону Сіёху, які вядзе «першую» справу групы Леслі і Рыбкі (аб незаконнай прадпрымальніцкай і працоўнай дзейнасці), вядома аб серыі новых заяў. «Цяпер я высвятляю падрабязнасці. Мае падабаронныя ўсё яшчэ знаходзяцца ў Цэнтры часовага ўтрымання іміграцыйнай паліцыі ў Бангкоку», - распавёў ён.

У выпадку прад'яўлення новых афіцыйных абвінавачванняў членаў групы павінны зноў прывезці ў Патаю. Пакуль паліцыя праводзіць дазнанне. Адвакат таксама нагадаў, што вызваленне пад заклад для яго падабаронных немагчыма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0