Віталь Дрожжа сёння быў прызначаны новым міністрам лясной гаспадаркі. Ён нарадзіўся ў 1978 годзе ў Карэлічах Гродзенскай вобласці. У 2000 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт, у 2011 годзе — Акадэмію кіравання пры прэзідэнце.

Працаваць Віталь Дрожжа пачынаў у Лагойскім лясгасе. Потым на кароткі час сышоў у органы МУС. Пасля чаго зноў вярнуўся да лясніцтва. Ад 2013 года — быў генеральным дырэктрам у Нацыянальным парку «Браслаўскія азёры».

Па здымках у сацыяльных сетках бачна, што Віталь Дрожжа — заўзяты паляўнічы. Ён выкладае ў асноўным фоткі з трафеямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?