Міністр сельскай гаспадаркі Расіі Аляксандр Ткачоў рэкамендаваў Беларусі, найбуйнейшаму экспарцёру малочнай прадукцыі ў Расію і праз якую паступае значная частка сухога малака, шукаць новыя рынкі збыту. Паводле яго слоў, расійскія ўлады маюць намер забяспечыць рынак малака на 90 адсоткаў расійскай прадукцыяй. Такую заяву кіраўнік Мінсельгаса Расіі зрабіў у інтэрв'ю РІА Новості.

«Беларусы павінны шукаць новыя рынкі збыту, таму што ў нас сур'ёзныя намеры напаіць расіян айчынным малаком», — сказаў ён, дадаўшы, што пытанне маюць намер вырашыць на працягу 5-7 гадоў.

Ткачоў адзначыў, што расійскія сельгасвытворцы нарасцілі аб'ёмы вытворчасці малака і выціскаюць з рынку замежных канкурэнтаў. Аднак попыт на сырое малако ў перапрацоўшчыкаў падае, паколькі вытворцы аддаюць перавагу больш таннаму сухому малаку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0