Акрамя дзейснага прэзыдэнта Ільхама Іліева, які прадстаўляе партыю «Новы Азэрбайджан», у выбарах удзельнічаюць яшчэ шасьцёра кандыдатаў. Вядучыя прадстаўнікі апазыцыі адмовіліся ад удзелу ў выбарах, абвінаваціўшы ўладу ў фальсыфікацыях.

Усе кандыдаты, хоць і зьяўляюцца прадстаўнікамі розных палітычных сіл, досыць ляяльныя да дзейснага кіраўніцтва краіны. Многія нават не вядуць перадвыбарчую агітацыю.

Гэта ўжо шостыя прэзыдэнцкія выбары ў Азэрбайджане, яшчэ ніколі яны не расьцягваліся на два туры. На мінулых выбарах у 2003 годзе Ільхам аліеў выйграў з вынікам 77%. А ў 1993 ягоны бацька Гейдар Аліеў набраў 98,8%.

Галасаваньне прадоўжыцца да 19 па мясцовым часе. У краіне сёньня абвешчаны выходны дзень. За выбарамі назірае каля 400 прадстаўнікоў АБСЭ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?