Лаўкостар Ryanair адкрыў продаж на прамыя рэйсы Кіеў-Берлін з верасня 2018 года, паведамляе «Економічна правда».

Авіякампанія мае намер пачаць палёты з 3 верасня з частатой 4 разы на тыдзень: па панядзелках, серадах, пятніцах і нядзелях.

Мінімальны кошт квіткоў, даступны ў сістэме, пачынаецца ад 27,5 еўра ў адзін бок.

Берлін стаў 11-м напрамкам з Кіева, на які Ryanair адкрыў продажы квіткоў.

Нагадаем, 23 сакавіка быў падпісаны кантракт паміж Ryanair і аэрапортамі «Барыспаль» і «Львоў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0