Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) купляе блакуючы пакет акцый беларускага ЗАТ «РРБ-Банк». Пра гэта гаворыцца ў паведамленні ЕБРР.

Адпаведнае пагадненне аб набыцці мінарытарнага пакета акцый «РРБ-Банка» oжо падпісана. «ЕБРР набывае 25 % плюс адна акцыя ў гэтым банку», — зазначаецца ў прэс-рэлізе Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця.

«РРБ-Банк» быў заснаваны ў 1994 годзе. Ён займае 18-ю пазіцыю сярод 27 банкаў Беларусі па аб'ёме актываў.

ЕБРР з'яўляецца таксама адным з васьмі заснавальнікаў «Беларускага банка малога бізнесу», што адкрыўся ў Мінску ў верасні гэтага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?