Пішам даўгія тэксты з 1906 года
© 2018 | Наша Ніва
Ад готыкі да мадэрну:
гайд па Вене для
КУЛЬТУРНЫХ падарожнікаў
АД ВІКТАРА МАРЦІНОВІЧА

У сталіцы Аўстрыі розныя эпохі і стылі застылі ў часе свайго росквіту. Гіды апісваюць Вену як горад-казку на фоне багатай спадчыны дынастыі Габсбургаў і адзін з цэнтраў сусветнай культуры. Турысту спатрэбіцца не адзін дзень, каб агледзець усе славутасці тут. "Наша Ніва" і папрасіла пісьменніка Віктара Марціновіча стаць правадніком па аўстрыйскай сталіцы і расказаць пра месцы, якія яго натхняюць.

Чаму Марціновіч – найлепшы эксперт па венскім ладзе жыцця, можна даведацца тут.

Дзякуючы Пріорбанку, які ўваходзіць у аўстрыйскую групу Raiffeisen Bank International, мы адправілі ў Вену фатографа
Сяргея Гудзіліна, каб ён паказаў вам атмасферу гэтага горада
МУЗЕЙ
Мы сустрэліся ў цэнтры, у музейным квартале. Я – першы раз у гэтым горадзе і не арыентуюся ні ў яго архітэктуры, ні ў гісторыі, ні ў культурных густах Марціновіча.

Віктар Марціновіч
пісьменнік
«Аўстрыйская сталіца – горад палацаў. Кожны новы Габсбург хацеў пабудаваць сабе дом-рэзідэнцыю лепей за папярэдніка. Росквіт манархіі прыйшоўся на архітэктуру барока. Калі казаць пра густы – дык у мяне ўзнікае адчуванне, што, пасля готыкі, барока быў ужо "кітчам" у архітэктуры. Мне падаецца, Сэцэсіон і Ота Вагнэр, разам з готыкай, утвараюць найцікавайшы ансамбль ў Вене»
Марціновіч пра Мастацка-гістарычны музей Вены / Kunsthistorisches Museum Wien
« Музей – гіганцкая арт-калекцыя з усяго свету, якую збіраў двор Габсбургаў. У адрозненне ад іншых будынкаў XIX стагоддзя, гэты адразу будаваўся як музей. Пасля ён разросся да квартала і з'яўляецца самым вялікім музейным комплексам Еўропы »
Буклет музея утрымлівае схему і расклад бліжэйшых выставаў
« Архітэктура стылізавана пад эклектыку нэарэнесансу. Штука ў тым, што у XIX стагоддзі ў Вене ўзнікла мода, па якой тэатры мусілі будавацца ў стылі неабарока, суды і адміністрацыйныя ўстановы – у неакласічным стылі »
Інтэр'еры кавярні, якая знаходзіцца на першым паверсе музея
« Музей з'яўляецца амбітным помнікам гісторыі музейнай справы — незвычайны жанр „музея ў музеі“. Калекцыя Габсбургаў цікавая тым, што, разам з неацэннымі творамі Рэнесансу змяшчае тое, што было дарагім у XIX стагоддзі і з часам страціла свой кошт »
« Напрыклад, партрэты манаршых арыстакратаў Рэмбранта: у XVIII ст. лічылася, што выява караля ці іншага "чалавека двара" – больш "дарагі" твор, чым партрэт бедняка »
Наведнікі музея разглядаюць фрэскі Густава Клімта
« Але ХХ стагоддзе змяніла ўсё: "старая са свечкай" Рэмбранта ці яго ж аўтапартрэт у простай вопратцы сёння значна каштоўнейшыя за ўвесь "арыстакратычны тлушч", які аплачвалі манархі »
Left
Right

У Фолькспарку стаіць паменшаная копія храма Тэсея ў Афінах. Ён пабудаваны адмыслова для скульптуры Антонія Кановы «Тэсей і кентаўр», якая і сустракае наведнікаў на прыступках музея. Скульптуру замаўляў сам Напалеон. Банапарт бачыў сябе Тэсеем, а пераможаную ім Еўропу і Аўстрыю — кентаўрам. Але, калі статуя была скончаная, Напалеон ужо прайграў. І яе з асалодай перакупіў імператар Франц I. Сэнс мэсэджу просты: «Ну і хто тут Тэсей, таварыш Банапарт»?
Марціновіч ідзе ў галерэю Альберціна – самы наведваны музей Вены. Тут змяшчаецца найлепшая калекцыя графікі ў свеце, а ў фондах захоўваюцца творы "галоўных" класікаў – Манэ, Шагал, Кандзінскі, Малевіч, Пікаса… Музей пачынаўся ў XVIII стагоддзі з прыватнай калекцыі герцага Альберта, які "фанацеў" ад збірання гравюр. На білбордах Альберціны змешчана карціна Марка Шагала "Заснулая пры кветках". Тут яна і захоўваецца. У адной з залаў дзеці сядзяць проста на падлозе ля "гарлачыкаў" Манэ і слухаюць лекцыю. Марціновіч ідзе хутка і спыняецца ля Малевіча.

« Глядзі, тут прынцыповая дэталька. Малевіч у першую чаргу быў тэарэтыкам і толькі потым — мастаком. Супрэматызм лічыў найвялікшай ступенню развіцця ўсіх мастацтваў. Падчас знаходжання ў Віцебску ён падкрэсліваў, што прыйшоў да супрэматызму праз асабістую эвалюцыю. Што ён эвалюцыянаваў — ад рэалізму, „праз кубізм і сэзанізм“ да — беспрадметнасці. Малевіч пакінуў частку прац у Нямеччыне, спадзеючыся вярнуцца па іх. Але не вярнуўся. Рыхтуючыся да рэтраспектыўнай выставы ў 1929-м, ён вырашыў аднавіць страчаныя працы, каб паказаць, як ішоў да супрэматызму. І ён датаваў карціны „кубічнага“ перыяду ранейшымі датамі, імкнучыся ўвесці гледача ў зман і паказаць сваю эвалюцыю »

трамвай
Праходзім Парламент і чуем сапраўдныя гукі старой Вены: цокат коней па бруку і стукат старых трамваяў. Вінтажныя вагоны мадэрнізуюць і пакідаюць на сваіх маршрутах дзеля каларыту. Трамваі ў Вене больш, чым проста транспарт.
Адзін маршрут нават стаў нагодай для мясцовага ўстойлівага выразу. Справа ў тым, што апошні прыпынак 71-га трамвая — "Цэнтральныя могілкі". Таму, калі чалавек памірае, венцы тактоўна кажуць: "Паехаў на 71-м".
Рынг, або Кола, – гэта ланцуг бульвараў вакол старога горада. У 1857 годзе імператар Франц Іосіф I загадаў разбурыць старыя муры, бо Вена выйшла за іх межы, а абарончага значэння яны больш не мелі
Vienna Ring Tram
Цяпер тут ходзіць турыстычны Vienna Ring Tram – адзіны маршрут, на якім можна зрабіць кола па Рынгштрасэ без перасядак. Гэты трамвай можна пазнаць па жоўтым колеры
Трамвайны рух з'явіўся тут у 1865 годзе і на сёння гэта адна з найстарэйшых і другая, пасля аўстралійскага Мельбурна, па даўжыні трамвайная сетка ў свеце

Дарэчы, пра Аўстралію – некаторыя амерыканскія турысты, з-за падабенства ў назвах, блытаюць краіны. Кемлівыя аўстрыйцы прыдумалі ўласны турыстычны "мем" – "Тут няма кенгуру". Слоган сустракаецца на спецыяльных знаках і сувенірах па ўсёй краіне.
мадэрнізм
« Рэнесанс быў вяртаннем да Антычнасці. І вось над гэтым усім – выбухае мадэрн »
Так Марціновіч гаворыць пра венскі мадэрнізм, і мы пачынаем хадзіць па месцах, якія натхняюць яго як творцу. Пальмавы домік (Palmenhaus) – будынак у стылі мадэрн архітэктара Фрыдрыха Амана. Унутры – шмат святла, "Дом матылькоў" і аранжарэя з пальмамі. Ёсць і кавярня – смачная і дэмакратычная па атмасферы, але не па цэнах. Узровень даходаў аўстрыйцаў – адзін з самых высокіх у Еўропе, а ў цэнтры турыстычнага горада камфорт заўсёды даражэйшы.
« На мой погляд, гэта было сапраўды нешта новае, роўнае готыцы па маштабе. Мадэрн у Вене — вельмі кашэрны, бо выкарыстоўвае шмат металу і шкла. Першапачатковы, «летуценны», мадэрн (ён жа югендстыль, ён жа сэцэсіён, ён жа — ар нуво) усхваляў каштоўнасці гэтых матэрыялаў — гнуткасць металу, празрыстасць і бязважкасць шкла »
Час падсілкавацца, і Марціновіч вядзе мяне на венскую камароўку. Нашмаркт (ням. Naschmarkt) – адкрыты харчовы рынак непадалёк ад цэнтра Вены. Невялікія рэстаранчыкі і кавярні працуюць да позняга вечара. Гэта самы вядомы венскі кірмаш. А суботні Блышыны рынак – ужо культавае месца, дзе можна знайсці побытавыя артэфакты былой імперыі альбо нешта мадэрновае.
Нашмарк
Нашмарк месціцца паміж двума былымі берагамі ракі Вены, прыбранай у гэтым месцы ў канцы XIX стагоддзя пад зямлю, у той самы час, што і менская Няміга
Нашмарк
Тут дэмакратычныя цэны, дзясяткі рэстарацый і ўся разнастайнасць сусветных гастракультур – ад венскай да індыйскай, ад в'етнамскай да італьянскай
Гудзілін вучыць Марціновіча карыстацца Пріор-Online
Віктар набывае мне каву, бо я не маю наяўных. У Вене вельмі часта не разлічваюць па картках, калі сумы невялікія. Я прапаную яму вярнуць грошы на рахунак праз мабільны дадатак Пріорбанка
Гудзілін вучыць Марціновіча карыстацца Пріор-Online
Марціновіч меў рахунак, але не карыстаўся мабільным банкам. На рэгістрацыю мы патрацілі літаральна 10 хвілін. Мая пазыка прыляцела яму на рахунак хутка. Гэта была самая карысная ўзгадка брэнда ў гісторыі партнёрскіх матэрыялаў, паверце
Нашмарк і Венсцкі Сэцэсіён
Рынак Нашмарк даўжынёй некалькі соцень метраў. Паабапал яго вельмі шмат мадэрновай архітэктуры. Напачатку 1900-ых творцы Вены адышлі ад акадэмічных канонаў у розных сферах мастацтва і стварылі новую плынь. У гісторыі мастацтваў мы цяпер ведаем гэтую з'яву як венскі Сэцэсіён
Left
Right
Нашмарк
Нашмарк месціцца паміж двума былымі берагамі ракі Вены, прыбранай у гэтым месцы ў канцы XIX стагоддзя пад зямлю, у той самы час, што і менская Няміга
Нашмарк
Тут дэмакратычныя цэны, дзясяткі рэстарацый і ўся разнастайнасць сусветных гастракультур – ад венскай да індыйскай, ад в'етнамскай да італьянскай
Гудзілін вучыць Марціновіча карыстацца Пріор-Online
Віктар набывае мне каву, бо я не маю наяўных. У Вене вельмі часта не разлічваюць па картках, калі суммы невялікія. Я прапаную яму вярнуць грошы на рахунак праз мабільны дадатак Пріорбанка
Гудзілін вучыць Марціновіча карыстацца Пріор-Online
Марціновіч меў рахунак, але не карыстаўся мабільным банкам. На рэгістрацыю мы патрацілі літаральна 10 хвілін. Мая пазыка прыляцела яму на рахунак хутка. Гэта была самая карысная ўзгадка брэнда ў гісторыі партнёрскіх матэрыялаў, паверце
Нашмарк і Венсцкі Сэцэсіён
Рынак Нашмарк даўжынёй некалькі соцен метраў. Паабапал яго вельмі шмат мадэрновай архітэктуры. Напачатку 1900-ых творцы Вены адыйшлі ад акадэмічных канонаў у розных сферах мастацтва і стварылі новую плынь. У гісторыі мастацтваў мы цяпер ведаем гэтую з'яву як Венскі Сэцэсіён
Left
Right
Венскі архітэктар Ота Вагнер таксама ўваходзіў у венскі сэцэсіён і працаваў над планам рэканструкцыі Вены. Але гарадскія ўлады прынялі толькі яго праекты венскай чыгункі (S-Bahn) і некалькі павільёнаў для метро. Першы павільён быў адкрыты на станцыі Карлсплац у 1899 годзе. Там амаль нічога не змянілася з тых часоў, акрамя прызначэння. Цяпер там кафэ, і мы ідзем туды з Марціновічам размаўляць пра венскую каву. Наземныя павільёны багата ўпрыгожаныя кветкавымі арнаментамі, якія выкананыя ў стылі мадэрн. Побач метро, і праезд кожнага цягніка суправаджаецца гучнай вібрацыяй. Абавязкова знайдзіце магчымасць пабываць тут.
Ну, а Марціновіч расказвае мне пра спецыфіку сферы паслуг у аўстрыйскай сталіцы:

«Вена — адзіны горад, дзе афіцыянт можа вам нахаміць і будзе пры гэтым абсалютна мець рацыю. Гэта горад добрых манер, і калі ты іх парушыў — можаш атрымаць грубасць проста ў твар з шырокай і ветлівай усмешкай ад афіцыянта. Дык вось. Калі табе хочацца амерыкана — лепш лясніся галавой аб сценку, чым замоў у венскага афіцыянта „амерыкана“. Любы гатунак кавы тут мае сваю, венскую, назву. „Амерыкана“ гучыць як нешта сярэдняе паміж „ферлангертэр“ і „фёрлэээнгртр“. Чым меней галосных, тым лепей. У мяне ў жыцці не атрымліваецца вымавіць дзве рэчы: сказаць „дзякуй“ на в’етнамскай так, каб мяне зразумелі, і замовіць амерыкана ў Вене так, каб барыста мяне не аблаяў»
венская опера
Ну і нарэшце опера – ці не асноўны гонар Вены! Аўстрыйская сталіца лічыцца адной з сусветных у гэтым мастацтве. Трапіць сюды – вяршыня ў кар'еры спевакоў
Марціновіч, як амаль мясцовы, ведае лайфхак, якім чынам трапіць сюды амаль задарма. Але ёсць адзін прыцыповы момант. Трэба прыйсці не пазней за 2 гадзіны і стаць у жывую чаргу ў касу.
За парадкам чаргі сочаць супрацоўнікі ў мантыях. За чатыры еўра мы патрапілі ў партэр на оперу "Яўген Анегін",
а нашыя месцы знаходзіліся нават у лепшай акустычнай зоне, чым балконы з квіткамі за сотню еўра.

Вось, дарэчы, і квіток:

Чаму венская опера такая папулярная?
У Венскай оперы спяваюць жыўцом і без мікрафонаў, а для эфекту пагружэння вельмі важна месца, дзе ты сядзіш. Ідэальна, калі спевакі – насупраць цябе
У чарзе – больш за сотню жадаючых
Людзі стаяць нават на вуліцы. Набыць такі квіток – вялікая ўдача. Пра такі лайфхак турысты амаль не ведаюць
Венская опера знутры
« Цяперашні партнёр Венскай оперы – вядомы брэнд люксавых аўто. Квіткі ў ложу набыць немагчыма. Часцей за ўсё яна арандуецца на ўвесь сезон кампаніямі ці проста нябеднымі слухачамі. Сума арэнды пачынаецца ад некалькіх соцень тысяч еўра »
Правілы
Гід, які суправаджае нас, паўтарае правілы: гучна не прамаўляць, не фатаграфаваць, а сваё месца пазначыць… шалікам. Усе пачынаюць чапляць на парэнчы рознакаляровыя шалікі і хусткі. Так тут пазначаюць сваё месца. Да пачатку яшчэ гадзіна, і ўсе разбрыдаюцца

Заслона, якая падзяляе сцэну і залу, – самастойны твор мастацтва, які спецыяльна замаўляецца на цэлы оперны сезон. У 2017/18 гадах у Венскай оперы дэманструецца "Жалезная заслона" амерыканскага класіка канцэптуальнага мастацтва Джона Балдэсары (John Baldessari).

А ў 1964-м Марк Шагал атрымаў замову ад Метраполітэн Оперы ў Нью-Ёрку на 13 заслонаў для "Чароўнай флейты" Моцарта. Адна з іх дэманструецца цяпер у адным з музеяў Партугаліі і займае цэлую залу.

Сыходзім з Оперы раней, каб зэканоміць час. Нейкім чынам нас прымаюць за турыстаў два рускамоўныя спекулянты квіткамі. Яны прапануюць набыць у іх з рук два квіткі на пакінутага намі Анегіна, кожны квіток – 50 еўра. У сусветнай опернай сталіцы бывае і такое…
факты пра вену і аўстрыю
Беларусь і Аўстрыя – сувымерныя па маштабах еўрапейскія краіны. Некаторыя моманты здзіўляюць тым, наколькі шмат у нас супольнага. Не верыце? Глядзіце і здзіўляйцеся. Амаль аднолькавая колькасць насельніцтва: 8,5 млн аўстрыйцаў і 9,5 беларусаў. Сталіцы, у якіх жыве амаль чвэрць усяго насельніцтва краіны: Мінск – 1,95 млн , Вена – 1,85 млн. Рэчкі ў гістарычных цэнтрах сталіц (Няміга і Вена), схаваныя пад зямлю… Яшчэ? Багатая гісторыя былых унікальных, шматнацыянальных дзяржаўных утварэнняў – Аўстра-Венгрыі і Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай. Дзяржаўныя мовы – нацыянальныя мовы суседніх краін. Аўстрыйскі нямецкі і беларуская трасянка – аднолькава каларытныя па гучанні для суседзяў. У аўстрыйцаў – Клімт, у беларусаў – Шагал. А ніжэй ужо чыста аўстрыйскія факты:
У Вене не трэба купляць бутыляваную ваду – тут можна смела піць з любога крана. У сістэму водазабеспячэння аўстрыйскай сталіцы вада паступае наўпрост з альпійскіх крыніц. Такі парадак захоўваецца ў Вене ўжо больш за 130 гадоў

Аўстрыйскі сцяг з'яўляецца самым старым у свеце, першая ўзгадка пра яго адносіцца да 1191 года
Аўстрыйскі сцяг з'яўляецца самым старым у свеце, першая ўзгадка пра яго адносіцца да 1191 года
У 2011 годзе аўстрыйскі гімн стаў даўжэйшым на адно слова. Раней там быў радок «Ты радзіма вялікіх сыноў». Але аўстрыйкі дамагліся папраўкі «і дачок»
Наведваючы Аўстрыю, турысты абавязкова павінны пакаштаваць яблычны пірог, штрудзель, шніцаль, глінтвейн, мяса на костачцы, венскія пірагі і цукровыя фіялкі ў кафэ «Дэмель». Пераночыць можна ў гатэлі Haslauer, ён адкрыты з 803 года і паспяхова функцыянуе і цяпер
У Аўстрыі знаходзіцца самы першы заапарк у свеце – Тыргартэн Шонбрун, які быў заснаваны ў сталіцы краіны яшчэ ў 1752 годзе
У рэйтынгу Mercer (2016) па якасці жыцця ў 221 горадзе свету Вена, пяты раз запар, заняла першы радок. Сталіца Аўстрыі атрымала найлепшыя ацэнкі ў галоўных крытэрах: інфраструктура, транспарт, банкі і фінансы, бяспека, культура і адпачынак
У адукацыйных установах Аўстрыі дзейнічае пяцібальная сістэма, найвышэйшай адзнакай лічыцца 1
Па сваім паходжанні круасан (фр. Croissant) – аўстрыйская выпечка, а не французская. У 1683 годзе ў гонар перамогі над Асманскай імперыяй венскі пекар Пітэр Вендлер надаў булачцы форму паўмесяца. У 1770 годзе круасан разам з аўстрыйскай прынцэсай Марыяй-Антуанэта прыехаў з Аўстрыі ў Францыю, дзе яго прынялі за свайго. Пазней французы замянілі рэцэптуру цеста на слаёнае і круасан стаў іх нацыянальным брэндам
У Аўстрыі ўпершыню сталі выкарыстоўвацца віншавальныя паштоўкі
Аўстрыйцы вельмі цэняць свае акадэмічныя ступені. Яны ў іх указаныя нават у пашпартах і пасведчаннях кіроўцы
У барах Вены можна не баяцца «перабраць» спіртнога. Для захмялелых гасцей, ёсць спецыяльныя «аўтаматы-выцвярэзнікі» з дозай пароў канцэнтраванага нашатыру
У Вене выпускаецца найстарэйшая газета свету. «Wiener Zeitung» (“Венская газета”) была заснаваная і ўпершыню выдадзеная ў жніўні 1703 года
дунай і сучасная вена
Марціновічу не вельмі цікавая сучасная Вена. У ёй ен бываў рэдка, ды і культурная праграма тут – зусім іншага кшталту. Ранішні час я трачу на самастойную экскурсію. Іду ад Дуная ў цэнтр. Ніжэй – некалькі важных месцаў
Рака і горы
Вену дзеліць на двое Дунай. З моста праз яго відаць горы. 62% плошчы Аўстрыі займаюць Альпы
Шэдэўр прамысловай архітэктуры
Мастак Фрыдэнсрайх Хундэртвасер (1928-2000) не толькі ўдыхнуў новае жыццё ў архітэктуру Вены, але, аформіўшы ЦЭЦ і смеццевы завод "Шпітэлаў" (Mullverbrennungsanlage Spittelau), стварыў сабе помнік іншага жанру. Вельмі дзіўныя адчуванні, калі бачыш гэты будынак і разумееш, што гэта проста смеццеперапрацоўчы завод
Парк Аўгартэн
Парк з каштанавымі алеямі быў створаны ў XVIII стагоддзі па загадзе імператара Іосіфа I і абвешчаны яго спадчыннікам, асветнікам і рэфарматарам Іосіфам II, "месцам забавы ўсіх людзей". Адзін з першых "грамадскіх паркаў" у Вене. Побач з паркам – сусветна вядомая Венская фарфоравая мануфактура
Зеніткі ў парку Аўгартэн
Іншыя вельмі незвычайныя архітэктурныя збудаванні парку – зенітныя вежы-флактурмы, якія падчас Другой сусветнай вайны абаранялі Вену ад паветраных нападаў. Іх будавалі па праектах Фрыдрыха Тамса, распрацаваных пад кіраўніцтвам Альберта Шпеера
Left
Right
Рака і горы
Вену дзеліць на двое Дунай. З моста праз яго відаць горы. 62% плошчы Аўстрыі займаюць Альпы
Шэдэўр прамысловай архітэктуры
Мастак Фрыдэнсрайх Хундэртвасер (1928-2000) не толькі ўдыхнуў новае жыццё ў архітэктуру Вены але, аформіўшы ЦЭЦ і смеццевы завод "Шпітэлаў" – Mullverbrennungsanlage Spittelau. Вельмі дзіўныя адчуванні, калі бачыш гэты будынак і разумееш, што гэта проста смеццеперапрацоўчы завод
Парк Аўгартэн
Парк з каштанавымі алеямі быў створаны ў XVIII стагоддзі па загадзе імператара Іосіфа I і абвешчаны яго спадчыннікам, асветнікам і рэфарматарам Іосіфам II, "месцам забавы ўсіх людзей". Адзін з першых "грамадскіх паркаў" у Вене. Побач з паркам – сусветна вядомая Венская фарфоравая мануфактура
Зеніткі ў парку Аўгартэн
Іншыя вельмі незвычайныя архітэктурныя збудаванні парку – зенітныя вежы-флактурмы, якія падчас Другой сусветнай вайны абаранялі Вену ад паветраных нападаў. Іх будавалі па праектах Фрыдрыха Тамса, распрацаваных пад кіраўніцтвам Альберта Шпеера
Left
Right
готыка
Пасля маіх ранішніх паходаў да ракі сустракаемся ў турыстычным цэнтры ля метро Стэфанплац, каб крыху закрануць "топавую" архітэктурную спадчыну Вены – старадаўнія гатычныя касцёлы.
Сабор Святога Штэфана – сімвал Вены і Аўстрыі
Сабор набыў свой сучасны выгляд да 1511 года. Бамбаванні Другой сусветнай вайны сабора не зачапілі. Пры адступленні з Вены гітлераўцаў у красавіку 1945 года камендант горада генерал Ёзэф Дытрых загадаў нямецкай артылерыі знішчыць цэнтр Вены, але капітан Гергард Клінкіхт адмовіўся выканаць загад
Сабор Святога Штэфана – сімвал Вены і Аўстрыі
Затое ў дзень, калі савецкая армія ўваходзіла ў горад, 11 красавіка 1945 года мясцовыя марадзёры падпалілі разрабаваныя крамы. На наступны дзень агонь перакінуўся на сабор
Сабор Святога Штэфана – сімвал Вены і Аўстрыі
Самыя каштоўныя творы мастацтва былі ўратаваныя але інтэр'еры XV стагоддзя былі амаль цалкам знішчаны, згарэў вялікі рамантычны орган фірмы «Walcker». Сабор аднаўлялі венцы-добраахвотнікі – тры гады заняло аднаўленне даху над галоўным нефам
Minoritenkirche – царква мінарытаў
Гэта першая гатычная царква ў Вене. Мінарыты – гэта іншая назва францішканцаў, ордэна бедных манахаў. Першы камень у будынак будучай каменнай царквы тут заклаў у 1275 годзе чэшскі кароль Пржэмысл Отакар
Драўлянае ўбранства Minoritenkirche
Раскошнае аздабленне царквы захавалася. А вось высокі гатычны шпіль быў страчаны незваротна. Першы раз яго збілі туркі-асманы падчас аблогі ў 1529 годзе – гэта быў драматычны перыяд, калі Аўстрыя стала апошнім бастыёнам Еўропы перад наступам туркаў
Гатычныя інтэр'еры Minoritenkirche
Гэта была першай гатычнай пабудовай у гэтым рэгіёне. Яе фасад у французскім стылі, з трыма гатычнымі парталамі, быў вялікай навіной для архітектуры Аўстрыі
Left
Right
Сабор Святога Штэфана – сімвал Вены і Аўстрыі
Сабор набыў свой сучасны выгляд да 1511 года. Бамбаванні Другой сусветнай вайны сабора не зачапілі. Пры адступленні з Вены гітлерцаў у красавіку 1945 года камендант горада генерал Ёзэф Дытрых загадаў нямецкай артылерыі знішчыць цэнтр Вены, але капітан Гергард Клінкіхт адмовіўся выканаць загад
Сабор Святога Штэфана – сімвал Вены і Аўстрыі
Затое ў дзень, калі савецкая армія ўваходзіла ў горад, 11 красавіка 1945 года мясцовыя марадзёры падпалілі разрабаваныя крамы. На наступны дзень агонь перакінуўся на сабор
Сабор Святога Штэфана – сімвал Вены і Аўстрыі
Самыя каштоўныя творы мастацтва былі ўратаваныя але інтэр'еры XV стагоддзя былі амаль цалкам знішчаны, згарэў вялікі рамантычны орган фірмы «Walcker». Сабор аднаўлялі венцы-добраахвотнікі – тры гады заняло аднаўленне даху над галоўным нефам
Minoritenkirche – царква мінарытаў
Гэта першая гатычная царква ў Вене. Мінарыты – гэта іншая назва францішканцаў, ордэна бедных манахаў. Першы камень у будынак будучай каменнай царквы тут заклаў у 1275 годзе чэшскі кароль Пржэмысл Отакар
Драўлянае ўбранства Minoritenkirche
Раскошнае аздабленне царквы захавалася. А вось высокі гатычны шпіль быў страчаны незваротна. Першы раз яго збілі туркі-асманы падчас аблогі ў 1529 годзе – гэта быў драматычны перыяд, калі Аўстрыя стала апошнім бастыёнам Еўропы перад наступам туркаў
Гатычныя інтэр'еры Minoritenkirche
Гэта была першай гатычнай пабудовай у гэтым рэгіёне. Яе фасад у французскім стылі, з трыма гатычнымі парталамі, быў вялікай навіной для архітектуры Аўстрыі
Left
Right
Мы ў самым сэрцы Вены – тут яна і пачыналася ў сярэдзіне I стагоддзя нашай эры з будаўніцтва фарпоста 15-га рымскага легіёна «Віндабона». Вакол вайсковага лагера горад і рос.
Пачатак Вены
Руіны той эпохі – глыбока ўнізе. За дзве тысячы гадоў над імі "нарасло" шмат іншых культурных слаёў.
Карпаратыўны офіс Райфайзэнбанка
Тут жа, на плошчы, месціцца карпаратыўны офіс Райфайзэнбанка. Элегантны будынак, здаецца, не змяніўся з часоў, калі Фрыдрых Райфайзэн заснаваў свой кааператыўны банк. Гісторыя яго з'яўлення – прыклад таго, як жаданне дапамагаць простым людзям прывяло да стварэння сусветна вядомага брэнда.
Старадаўні сімвал Райфайзэнбанка
Каля 1,7 млн аўстрыйцаў з'яўляюцца членамі і саўладальнікамі банкаў Райфайзэн! Можна сказаць, што капіталы банка – у руках адной з самых культурных нацый Еўропы. Сімвал Райфайзэна – скрыжаваныя конскія галовы (Giebelkreuz), традыцыйны германскі элемент народнай архітэктуры. Сімвал абароны дома мацаваўся на даху жытла.
Гісторыя Пріорбанка
У Беларусі ў банкаўскую групу Райфайзэна ўваходзіць Пріорбанк. У 1989 годзе ён быў зарэгістраваны як Мінскі інавацыйны банк і меў амбітную на той час спецыялізацыю – фінансаванне наватарскіх праектаў у прамысловасці. На лагатыпе Пріорбанка вавёрка з арэхам — сімвал працавітасці, дабрабыту і поспеху

атмасфера сталіцы аўстрыі
Вяртаемся да цэнтра, каб адшукаць просты венскі паб і адчуць атмасферу нязмушанага аўстрыйскага вечара. Марціновіч заўважае букіністычную краму і прападае там на паўгадзіны. Знаходзіць кнігу канца XIX стагоддзя і пачынае таргавацца. Ужо ў Мінску, пры падрыхтоўцы гэтага матэрыяла, Марціновіч даслаў мне такія радкі пра вечаровую Вену:
« Пасля таго, як сонца хаваецца за шыкоўныя дахі дамоў, а паркі патанаюць у сутонні, настрой на бульварах змяняецца: над ходнікамі загараюцца ліхтары.

Тут пачынаецца вечаровы карнавал, і гора табе, калі твае шузы не адпаліраваныя да бляску, а ў тваёй кішэні няма плацінавай карткі »

Разыходзімся, і я вяртаюся пешшу праз плошчу і парк ля венскай Ратушы. Тут віруе жыццё, а мерапрыемствы для адпачынку праходзяць кожны год. Самымі вядомыя з іх – «Венская лядовая мара» зімой і Фестываль музычнага фільма летам. На дварэ позні вечар. На залітай святлом коўзанцы кружацца на каньках дзясяткі людзей...
« Кон твой – сядзець над застылым "ферлэээнгртр" у кутку венскай кавярні ды адчуваць сябе гледачом на кірмашы чужой фанабэрыі »
« Што праўда, адзінота ў Вене таксама абаяльная. Мне падабаецца назіраць за гэтым усім »
Яшчэ гісторый?
Марціновіч, якога вы не бачылі: пра новы раман, венскі побыт, будучыню і чаму ў Беларусі ён не свой

тэкст / фота / відэа / графічны дызайн і распрацоўка
Сяргей Гудзілін

comments powered by HyperComments