Авіякампанія Lufthansa ў аўторак, 10 красавіка, адменіць палову сваіх рэйсаў з-за забастоўкі работнікаў наземных службаў аэрапортаў.

У страйку ўдзельнічаюць супрацоўнікі аэрапортаў ў Франкфурце-на-Майне, Мюнхене, Кёльне і Брэмене.

У заяве, распаўсюджанай Lufthansa, гаворыцца, што адмененыя будуць больш за 800 рэйсаў, што закране каля 90 тысяч пасажыраў.

Адмена ў асноўным закране рэйсаў на кароткія адлегласці, іх пасажырам будзе прапанавана дабрацца да месца прызначэння па чыгунцы.

Аднак забастоўка закране і 58 рэйсаў на далёкія адлегласці, паведамілі ў авіякампаніі, не ўдакладніўшы падрабязнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0