Вось што пра справу Насты Рыбкі піша кінапрадзюсер Леанід Каліценя.

«Пры іншых спрэчных момантах, але Насця Вашукевіч усё ж грамадзянка Беларусі. Як і яе гуру — Аляксандр Кірылаў (Алекс Лэслі). І я не разумею, чаму МЗС Беларусі і грамадзянская супольнасць прыкідваюцца, што яны ні пры чым. Так, яны зарабляюць паўпорнабізнэсам і наіўным шантажом. Але іх грамадзянскія правы ад гэтага не знікаюць. І калі іх заб'юць у турме — гэта будзе чарговая ганьба усяму нашаму грамадству. Рускія самі разбяруцца, хто ёсць у іх хто. А нам з гэтым жыць. Гэта я такі абвостраны на фоне гісторыі пра выбух 11 красавіка і хуткасны расстрэл двух выпускнікоў ПТВ. Можна хайпіць і ўсё такое, але жыццё чалавека гэта ж абсалютная каштоўнасць, нібыта».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0