Эдвард Дмухоўскі, Надзея Крапівіна ды  Ігар Лапеха  баранілі дрэвы

Эдвард Дмухоўскі, Надзея Крапівіна ды Ігар Лапеха баранілі дрэвы

Па краязнаўцу прыехалі з аўтаматам

Па краязнаўцу прыехалі з аўтаматам

Сёньня раніцай у завулку Тэлеграфным побач з каледжам жыльлёва-камунальнай гаспадаркі аднавілі сьпілоўваньне дрэваў. Актывіст руху "За Свабоду!" Эдвард Дмухоўскі, краязнавец Ігар Лапеха і актывістка Надзея Крапівіна былі затрыманыя за спробу перашкодзіць высяканьню грабаў. Міліцыянтаў выклікаў дырэктар каледжу Аляксандар Красуцкі. Затрыманьнем кіраваў маёр Сяргей Вечар.

Як паведаміў сп. Лапеха, затрыманых адвезьлі ў РУУС Ленінскага раёну на вуліцы Тэльмана.

Э. Дмухоўскага абвінавацілі ў дробным хуліганстве -- перашкаджаў ажыцьцяўляць зьнішчэньне дрэваў супрацоўнікам Горадяназелянгасу. На яго склалі пратакол паводле арт. 17.1 КаАП. У адносінах да І. Лапехі і Н. Крапівінай супрацоўнікі міліцыі склалі па два пратаколы: дробнае хуліганства і непадпарадкаваньне законным патрабаваньням супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Бліжэйшым часам суд разгледзіць справы грамадзкіх актывістаў, ім пагражае штраф у буйных памерах, або адміністрацыйны арышт, паведаміла Радыё Рацыя.

Нагадаем, што на пачатку кастрычніка мясцовыя жыхары спынілі незаконнае высяканьне грабавай алеі – дрэваў, занесеных ў Чырвоную кнігу дрэваў.

Здымкі Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?