16 красавіка Святаславу Барановічу спаўняецца 32 гады. Ён сустрэне дзень нараджэння ў турме. Яго затрымалі 2 кастрычніка 2017 года па падазрэнні ў здзяйсненні гвалту ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі. 15 сакавіка 2017 года пасля Маршу недармаедаў Святаслаў спрабаваў адбіць удзельнікаў шэсця ў амапаўцаў у цывільным. 12 сакавіка 2018 года быў асуджаны на 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Дасылайце віншаванні Святаславу па адрасе: 222160, Мінская вобласць, г. Жодзіна, вул.Савецкая, 22-а, СТ-8, Барановічу Святаславу Уладзіміравічу.
Дзень нараджэння — 16 красавіка 1986 года.
0
0
0
0
0
0