«Цёмная» зона дасягае 400 кіламетраў у даўжыню, а максімальная шырыня — 100 кіламетраў. На яе тэрыторыі расце багавінне цёмнага колеру, якое сілкуецца часціцамі вугляроду і надае лёду характэрнае адценне. У выніку зніжаецца альбеда — здольнасць паверхні адлюстроўваць сонечныя прамяні. Замест гэтага лёд толькі паглынае энергію і пачынае хутка раставаць.

Вада, у сваю чаргу, спрыяе росту багавіння. Нават невялікае пацяпленне прыводзіць да раптоўнага росту іх колькасці, а ў выніку расце плошча «цёмнае» зоны, і лёд пачае раставаць яшчэ хутчэй. Так узнікае эфект зваротнай станоўчай сувязі.

Навукоўцы высветлілі, што самы вялікі ўнёсак у скарачэнне аб'ёмаў лёду робіць сажа ад лясных пажараў і іншых працэсаў гарэння. Яна адказвае за 73% зменлівасці альбеда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?