washingtonpost.com

washingtonpost.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адразу пасля свайго твіту, у якім заклікаў Расію быць гатовай да авіяўдараў па Сірыі, размясціў другое паведамленне, у якім заявіў, што для дрэнных адносін Вашынгтона і Масквы «няма падстаў», а таксама заклікаў усе краіны «працаваць разам».

«Нашы адносіны з Расіяй цяпер горш, чым калі-кольвек, у тым ліку і падчас халоднай вайны. Для гэтага няма падстаў. Расія мае патрэбу ў нас, каб [ЗША] дапамаглі ёй з эканомікай, што было б вельмі лёгка зрабіць. Нам трэба, каб усе дзяржавы працавалі разам. Спыніце гонку ўзбраенняў?» — напісаў Трамп.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0