На вэб-сайце EU NEIGHBOURS цяпер даступны новы інструмент, які аб'ядноўвае навіны і артыкулы аб супрацоўніцтве ЕС з усходнімі краінамі-суседзямі: Арменіяй, Азербайджанам, Беларуссю, Грузіяй, Рэспублікай Малдова і Украінай.

Платформа 'EU NEIGHBOURS News' аб'ядноўвае навіны і артыкулы, апублікаваныя на мовах арыгіналу сродкамі масавай інфармацыі ў гэтых шасці краінах.

У цяперашні час 32 СМІ з'яўляюцца часткай платформы, і гэты лік будзе працягваць расці. «EU NEIGHBORS News» аб'ядноўвае кантэнт з дапамогай RSS-каналаў, дазваляючы карыстальнікам адначасова адсочваць усе крыніцы навін.

Інструмент можа выкарыстоўвацца для пошуку артыкулаў па краінах, даце або тэме. Агрэгатар навін прапануе кантэнт на васьмі мовах: армянскай, азербайджанскай, беларускай, грузінскай, румынскай, украінскай, расейскай і ангельскай. Функцыя перакладчыка Google даступная карыстальнікам для аўтаматычнага перакладу любога артыкула на іншую мову.

Вэб-старонка EU NEIGHBOURS — гэта інфармацыйны цэнтр, мэтай якога з'яўляецца асвятленне вынікаў супрацоўніцтва і партнёрства ЕС з 16 краінамі Еўрапейскага суседства і дэманстрацыя ўплыву дапамогі ЕС на штодзённае жыццё людзей. З дапамогай навін, публікацый, відэаролікаў, фота гісторый, тэматычных артыкулаў і іншых матэрыялаў вэб-старонка распавядае пра Еўрапейскую палітыку суседства, падвышаючы дасведчанасць і пашыраючы веды аўдыторыі пра яе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0