Аляксандр Лукашэнка вынес на абмеркаванне Рады бяспекі пытанні, звязаныя са стварэннем адзінай сістэмы супрацьпаветранай абароны саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, а таксама важныя эканамічныя пытанні.
Пра гэта гаворыцца ў паведамленні агенцтва БЕЛТА. Нічога не гаворыцца пра дэталі. Прыводзяцца толькі выказванні А. Лукашэнкі з крытыкай Захаду і НАТО. «Вайсковая інфраструктура НАТО трывала ўмацавалася каля беларускіх граніц. Базы амерыканскіх войскаў перамяшчаюцца ва ўсходнееўрапейскія краіны, нарошчваецца наступальны патэнцыял блока», — сказаў ён.

Пасля грузіна-паўднёваасецінскага канфлікту стала зразумела, што вельмі неабходны новы дагавор аб еўрапейскай бяспецы, заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што Радзе бяспекі трэба ўдакладніць месца і ролю нашай краіны ў сістэме забеспячэння еўрапейскай і рэгіянальнай бяспекі, таму што гэта неабходнасць абумоўлена дынамікай міжнароднага жыцця.

Адсюль выцякае ініцыятыва Беларусі прадаставіць юрыдычна абавязваючыя гарантыі бяспекі дзяржавам, якія не маюць ядзернай і іншай зброі масавага паражэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?