На рэспубліканскай канферэнцыі моладзевай арганізацыі АГП «Маладыя дэмакраты» ўдзельнікі зрабілі заяву, у якой заклікалі абмежаваць старшынства партыяй адным чалавекам не больш, чым трыма тэрмінамі.

Актывісты адзначаюць, што ва ўмовах нязменнага кіравання Лукашэнкі дэмакратычныя актывісты павінны дэманстраваць на сваім прыкладзе вопыт дэмакратычнага, транспарэнтнага кіравання і змяняльнасці ўлады.

Такім чынам, на думку «Маладых дэмакратаў», можна забяспечыць дынамічнасць дэмакратычнага працэсу і недапушчэнне застойных з'яў.

Анатоля Лябедзьку, які ўжо знаходзіцца на 9-ым тэрміне праўлення, прапануецца зрабіць ганаровым старшынёй АГП.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0