Сакратар Рады нацбяспекі і абароны Украіны Аляксандр Турчынаў у інтэрв'ю выданню «Гордон» распавёў падрабязнасці сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, якая адбылася ў канцы сакавіка 2014 года.

Фото: Reuters

Турчынаў распавёў пра тое, як у тыя дні расійскі бок свядома правакаваў украінцаў. Кожны дзень былі паведамленні аб актыўнай падрыхтоўцы да ўварвання шматтысячнай групоўкі расійскіх войскаў у непасрэднай блізкасці да ўкраінскай мяжы.

Усе баяздольныя часткі Турчынаў даў каманду перакінуць з захаду краіны на поўнач і ўсход для стварэння там абаронных рубяжоў.

Каб скараціць колькасць магчымых напрамкаў ўдару, Турчынаў сустрэўся з Лукашэнкам у сакавіку 2014 года.

«Ён паабяцаў, што з тэрыторыі яго краіны рускія нас атакаваць не будуць. Але калі мы развітваліся, ён сказаў: «Але ў крайнім выпадку я папярэджу за суткі…» Я быў удзячны і за гэта»,

— паведаміў Турчынаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0