Агулам сусветныя продажы камп'ютараў і ноўтбукаў у першым квартале 2018 года ў параўнанні з тым жа перыядам мінулага года ўпалі на 1,4%: з 62,569 мільёна прыладаў да 61,686 мільёна.

Найхутчэй продажы растуць у кампаніі Dell, якая паказала рост на ўзроўні 6,5% у параўнанні з першым кварталам 2017 года. Сёння кампанія займае 16% рынкавай долі.

На другое месца па росце продажаў выйшла HP (2,8%), чыя рынкавая доля сёння складае 20,8%. Таксама кампанія здолела выйсці на першае месца па колькасці прададзеных прыладаў — 12,856 мільёна. На трэцім месцы — кампанія Apple з ростам у 1,5%. Цяперашняя рынкавая доля кампаніі — 6,9%, а колькасць прададзеных камп'ютараў — 4,264 мільёна. Амаль не паказваюць росту продажы прыладаў Lenovo (усяго 0,3%).

Астатнія кампаніі паказваюць толькі падзенне (напрыклад, у Asus гэта ажно —12,5%).

Да прычынаў гэтага аналітыкі адносяць спад продажаў у густа населеным Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне, а таксама імклівы рост папулярнасці мабільных прыладаў, асабліва планшэтаў.

Чытайце таксама: 

Якімі аперацыйнымі сістэмамі карыстаецца ўвесь свет і Беларусь: статыстыка

Якія браўзэры зараз самыя папулярныя ў свеце і ў Беларусі: перавагі, недахопы і крыху гісторыі

Ад 1642 года да нашых дзён: гісторыя развіцця камп’ютара, і што нас чакае далей — шмат ФОТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?