Фота: SilkLab, Tufts University

Фота: SilkLab, Tufts University

Датчык памерам 2х2 міліметры лепіцца на любы зуб. Ён складаецца з трох пластоў: двух квадратных замкнёных контураў з золату звонку і і аднаго пласту біяпаглынальнага матэрыялу ўсярэдзіне. 

Датчык збірае радыёхвалі, што выпраменьваюцца мабільнай прыладай, і перадае іх назад, але ў змененай форме, у залежнасці ад таго, якія рэчывы і ў якіх аб'ёмах былі паглынутыя біяактыўным пластом.

Аналізуючы спектр і інтэнсіўнасць радыёхваляў, якiя вяртаюцца на мабільную прыладу, адпаведны дадатак можа вызначыць, якія хімічныя рэчывы былі ўжытыя карыстальнікам і ў якіх колькасцях. У будучыні, як спадзяюца навукоўцы, такія датчыкі змогуць выяўляць больш шырокі дыяпазон рэчываў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?