«Інтэлектуальнае развіццё высокае. Валявыя працэсы ўстойлівыя. У структуры асобы пераважае таварыскасць, аптымізм і здаровы гумар. Дысцыплінаваны, граматны афіцэр. Страявая выправа і знешні выгляд добрыя. З таварышамі камунікуе добра, у звароце ветлівы», — адзначаецца ў характарыстыцы.

Фота гэтае и ніжэй: gagarin2018.mil.ru

Фота гэтае и ніжэй: gagarin2018.mil.ru

З дакумента вынікае, што Гагарын, ураджэнец вёскі Клушына Гжатскага раёна Смаленскае вобласці, меў сялянскае паходжанне і з'яўляўся членам КПСС з 1960 года.

«Фізічнае развіццё добрае. Рост 165 сантыметраў, вага 68 кілаграмаў. Спартсмен-разраднік па баскетболе. Валодае добрай каардынацыяй рухаў. Спецыяльныя віды трэніровак (палёты, парашутная падрыхтоўка, практыкаванні на цэнтрыфузе) пераносіць лёгка. Па характары спакойны, жыццярадасны. Крытыку ўспрымае правільна. Да калектыву ставіцца з павагай. Палітычна развіты, ідэалагічна ўстойлівы, умее захоўваць ваенную тайну. Адданы справе партыі і сацыялістычнай Радзіме. За час знаходжання ў Цэнтры зарэкамендаваў сябе адным з найбольш падрыхтаваных слухачоў», — гаворыцца ў характарыстыцы.

Прадэманстраваныя таксама загады аб наданні вайсковых званняў:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?