Дырэктар ЦРУ, кандыдат на пасаду дзяржаўнага сакратара ЗША Майк Пампеа заявіў, што ў пачатку гэтага года ў Сірыі загінулі «некалькі сотняў» грамадзян Расіі.

«У Сірыі некалькі тыдняў таму расіяне сустрэлі свайго годнага суперніка. Некалькі соцень расіян былі забітыя», — сказаў ён на слуханнях у Сенаце, перадае Time.

Пампеа не стаў раскрываць падрабязнасці сутыкнення.

Таксама Пампеа прызнаў, што Вашынгтону трэба будзе яшчэ шмат папрацаваць пры пашырэнні антырасійскіх санкцый. У ходзе слуханняў ён таксама паабяцаў скончыць з «мяккай палітыкай» ЗША ў дачыненні да Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0